Каранавірус выявілі ў трэнера дзіцячай спартыўнай школы ў Гомелі

Каранавірус выявілі ў трэнера дзіцячай спартыўнай школы ў Гомелі

На каранцін у Гомелі зачынілі спецыялізаваную дзіцяча-юнацкую школу алімпійскага рэзерву №4. Як піша TUT.by, у трэнера па спартыўнай гімнастыцы і акрабатыцы выявілі каранавірус. 

У мужчыны пачалася пнеўманія, тэст на каранавірус даў станоўчы вынік. У выніку на каранцін была пераведзеная ўся школа. Трэнераў і дзяцей, якія кантактавалі з хворым, паклалі ў лякарні. Цяпер яны чакаюць вынікі тэстаў. 

Паведамляецца, што гэты выпадак не звязаны з першым выяўленым у Гомелі хворым на каранавірус. Нагадаем, тады захворванне выявілі ў спартоўца, які вярнуўся з Партугаліі, дзе праходзілі спаборніцтвы этапу Кубка свету па акрабатыцы. Гэты 20-гадовы хлопец, дарэчы, ужо паправіўся і 27 сакавіка быў выпісаны з лякарні. 

У спартыўнай школе мяркуюць, што іх трэнер мог заразіцца на нядаўніх рэспубліканскіх спаборніцтвах. На іх прыязджалі спартоўцы з усёй Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі