У мінскага шасцікласніка падазраюць каранавірусную інфекцыю

У мінскага шасцікласніка падазраюць каранавірусную інфекцыю

У шасцікласніка са школы №212 у Мінску падазраюць каранавірусную інфекцыю. Вучань 2008 года нараджэння шпіталізаваны, іншых вучняў адпусцілі дадому.

Адзін з іх так распавёў пра падзеі ў гутарцы з Еўрарадыё: "Так, у аднаго з вучняў пацвердзілі каранавірус. Гэта праўда. Яго павезлі на "хуткай". Усіх навучэнцаў адпусцілі дадому".

Дырэктар школы Вольга Касалапава ў размове з Еўрарадыё пацвердзіла, што ў школьніка падазраюць каранавірусную інфекцыю: "Я не думаю, што вам варта пра гэта пісаць. Інфармацыя на гэты момант не пацверджаная, праводзяцца лабараторныя выпрабаванні". Па яе словах, школа працуе ў штатным рэжыме.

Дагэтуль у Беларусі быў 51 зарэгістраваны выпадак каранавіруса. Што праўда, гэта статыстыка на раніцу 18 сакавіка — больш свежай інфармацыі на цяперашні момант Мінздароўя не дало.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі