Каранавірус у беларускага дальнабойніка не пацвердзіўся

Каранавірус у беларускага дальнабойніка не пацвердзіўся

Каранавірус у беларускага дальнабойніка не пацвердзіўся, інфармуе TUT.by са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя. Нядаўна ён вярнуўся з Кітая. Пасля таго, як у мужчыны рэзка паднялася тэмпература, яго шпіталізавалі. Медыкі, якія прыехалі на выклік у пасёлак Прывольны пад Мінскам, былі ў спецыяльных касцюмах. Дальнабойніка везлі ў аўтамабіль у спецыяльным ізаляцыйным боксе.

Па звестках Міністэрства аховы здароўя, дальнабойнік выехаў з Манчжурыі 11 студзеня. Яго маршрут праходзіў выключна праз Расію. Тэмпература ў яго ўжо нармалізавалася (пры шпіталізацыі яна складала 37,1). У бальніцы мужчына знаходзіцца ў спецыяльным боксе.

На сённяшні дзень у Беларусі не выяўлена ніводнага выпадку захворвання на новы тып каранавіруса. У КНР памерлі ўжо 132 чалавекі (за апошнія суткі — 26).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі