Вы тут

Каралін Вазняцкі, якая калісьці гуляла ў тэніс з Лукашэнкам, скончыла кар'еру

Каралін Вазняцкі / Reuters

Каралін Вазняцкі скончыла прафесійную кар'еру тэнісісткі. Пра такое рашэнне яна паведаміла яшчэ ў канцы мінулага года, а аб'явіла на Australian Open. Яна прайграла ў трэцім крузе адзіночнага разраду і заявіла, што гэта быў яе апошні паядынак.

Вазняцкі — дацкая хакеістка польскага паходжання. Ёй 29 гадоў. У 2010-2011 гадах была першай ракеткай свету.

У 2010-м Каралін Вазняцкі прыязджала ў Мінск. Разам з Вікторыяй Азаранка яна паўдзельнічала ў дабрачынным тэнісным матчы. Пасля восьмага гейма першага сэта тэнісісткі вывелі з трыбуны на корт Аляксандра Лукашэнку і ён паўдзельнічаў у тым паядынку. Вазняцкі атрымала ад Лукашэнкі падарунак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.