Капітан зборнай Беларусі па міні-футболе ў Гомелі збіў журналіста

Капітан зборнай Беларусі па міні-футболе і сталічнага МАПІДа Уладзімір Левус у Гомелі збіў журналіста мясцовых СМІ Дзяніса Карэбу.

Перад гульнёй МАПІДа з гомельскай камандай БТЭУ, якую, дарэчы, мінчукі выйгралі, журналіст дамовіўся з Левусам на інтэрв'ю. Аднак пасля матчу каля спарткомплексу ў прысутнасці шматлікіх сведкаў футбаліст збіў Дзяніса Карэбу, які пасля звярнуўся па дапамогу ў бальніцу. Цяпер журналіст збіраецца прыцягнуць крыўдзіцеля да адказнасці праз суд.

Варта адзначыць, што некалькі месяцаў таму Левус пасля паўфінальнага матчу Кубка Беларусі ўдарыў суддзю. За гэта яго дыскваліфікавалі на 5 матчаў і аштрафавалі.

naviny.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі