Кантрабандысты сплаўлялі цыгарэты з Беларусі ў Літву на крыгах

Кантрабандысты сплаўлялі цыгарэты з Беларусі ў Літву на крыгах

Амаль 7500 пачкаў цыгарэтаў вылавілі літоўскія памежнікі 8 лютага з Нёмана. Кантрабандны груз плыў па Нёмане з Беларусі, паведамляе grodno24.com са спасылкай на Службу аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Памежнікі заўважылі падазроныя прадметы, якія плылі па рацэ. Іх даставілі на бераг з дапамогай службовага катара. Выявілася, што кантрабандысты зрабілі плыты, а потым паставілі іх на снег і лёд, каб атрымалася крыга.

"Уловам" памежнікаў сталі 30 пакетаў, загорнутых у поліэтылен. Два скруткі былі аснашчаныя GPS, каб іх было лягчэй знайсці. Агулам у партыі кантрабанды было 7480 пачкаў цыгарэт "Фэст" і "Фэст 7" з беларускімі акцызнымі маркамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі