Кантактная група па Украіне збярэцца ў Мінску 2 чэрвеня

2 чэрвеня ў Мінску пройдзе пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту ў Данбасе. Пра гэта паведаміў экс-прэзідэнт Украіны, прадстаўнік Украіны на перамовах Леанід Кучма.

Таксама Кучма дадаў, што 2 чэрвеня з 10-й гадзіны пачнуцца пасяджэнні падгруп. А 16-й гадзіне плануецца заслухаць каардынатараў гэтых падгруп на пасяджэнні Кантактнай групы, перадае interfax.by.

Па словах Кучмы, адным з найважнейшых пытанняў пасяджэння будзе дэмілітарызацыя вёскі Шырокіна і адвод ад лініі судакранання ўзбраення калібрам менш за 100 мм — мінамётаў і танкаў.

Фота — zn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі