Вы тут

Канферэнцыя ў Нюрнбергу прыняла дэкларацыю пра Лукашэнку і яго рэжым

Удзельнікі канферэнцыі / @nau_belarus

11 кастрычніка ў Нюрнбергу прайшла міжнародная прававая канферэнцыя, на якой разглядаліся "злачынствы рэжыму Аляксандра Лукашэнкі". У ёй удзельнічалі больш за паўсотні экспертаў і прадстаўнікоў грамадскай супольнасці з Беларусі і яшчэ сямі краін. На канферэнцыі прагучалі два дзясяткі дакладаў.

У выніковай дэкларацыі заяўляецца, што "спецыялістамі сабраны дастатковыя прававыя падставы для распачацця крымінальных спраў па ўніверсальнай юрысдыкцыі". Гаворка пра "злачынствы, здзейсненыя службовымі асобамі рэжыму Лукашэнкі супраць чалавечнасці". Змешчаны заклік аб стварэнні міжнароднага трыбуналу для расследавання гэтых злачынстваў. У дэкларацыі змешчаны заклік не прызнаваць легітымнасць Аляксандра Лукашэнкі і не прызнаваць створаны ім урад: "не маюць ні юрыдычнага, ні маральнага права прадстаўляць інтарэсы беларускага народа на міжнароднай арэне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.