Кандыдаты ў прэзідэнты атрымаюць пасведчанні 18 лістапада

Пасведчанні кандыдатам у прэзідэнты Цэнтрвыбаркам Беларусі, як чакаецца, уручыць 18-га лістапада. Пра гэта заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
Нагадаем, на прэзідэнцкую пасаду пакуль прэтэндуюць 11 чалавек. Да 8-га лістапада раённыя выбарчыя камісіі праводзяць праверку падпісных лістоў, здадзеных імі. Учора Лідзія Ярмошына ўжо выказала прэтэнзіі да якасці подпісаў, якія здаў віцебскі прадпрымальнік Уладзімір Правальскі.

Пасля абласным камісіям даецца 5 дзён на сістэматызацыю вынікаў. Да 13 лістапада прэтэндэнты павінны здаць дэкларацыі аб даходах і маёмасці, анкеты і заявы аб згодзе балаціравацца. Сваё пасяджэнне ЦВК правядзе, калі будуць вядомыя вынікі праверак усіх дакументаў, адзначае Першы тэлеканал.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі