Кандыдатам у прэзідэнты ад БХД можа стаць Віталь Рымашэўскі

23 траўня ў Мінску праходзіць нацыянальная канферэнцыя незарэгістраванай партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД). У ёй бяруць удзел 120 дэлегатаў, якія плянуюць вызначыць кандыдата ад БХД для ўдзелу ў якія маюць быць у 2011 г. прэзідэнцкіх выбарах.
На гэты пост прэтэндуюць тры кандыдаты: сустаршыня БХД, каардынатар кампаніі "Пакаянне" Віталь Рымашэўскі", сустаршыня БХД, каардынатар кампаніі па абароне правоў на волю сумлення Георгій Дзмітрук і намеснік кіраўніка Мінскай гарадской арганізацыі партыі Леанід Скорабагаты.

Галасаванне па кандыдатурах будзе таемным. Пераможа той, хто атрымае найбольшую колькасць галасоў удзельнікаў канферэнцыі.

На думку Севярынца, найбольш верагоднай фігурай на пасаду кандыдата ў прэзідэнты ад БХД ён лічыць Віталя Рымашэўскага.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі