Кандыдат у дэпутаты Віктар Янчурэвіч збіраецца правесці ў Мінску 23 пікеты

Заяўку на правядзенне 23 пікетаў падае кандыдат у дэпутаты па Каліноўскай выбарчай акрузе сталіцы, прыхільнік Руху “За Свабоду” Віктар Янчурэвіч.
Ён мае намер кожны дзень сваёй агітацыйнай кампаніі сустракацца з людзьмі і распавядаць ім пра сваю перадвыбарчую праграму.

Як паведамляе прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча, Віктар Янчурэвіч збіраецца з дапамогай дзясяткаў пікетаў даносіць да выбаршчыкаў праўдзівую інфармацыю і пра выбарчы працэс, і пра палітычную сітуацыю ў краіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі