Кандыдат у дэпутаты Алесь Міхалевіч сустрэўся з "брыгадай Паўлічэнкі"

Увечары 25 верасня кандыдат у дэпутаты парламента ад апазіцыі Алесь Міхалевіч правёў незвычайную сустрэчу з выбарцамі. Апазіцыянер спрабаваў агітаваць салдатаў з воінскай часці 3214, больш вядомай як "брыгада Паўлічэнкі". Як паведаміў сам палітык сайту "Беларускі партызан", на сустрэчу былі сагнаныя каля 70 шарагоўцаў тэрміновай службы. Сам ён спадзяваўся на размову з малодшым камандным складам. У дадатак да ўсяго выявілася, што праз дзесяць хвілін у часці пачыналася вячэра, таму паўнавартаснай гутаркі не атрымалася. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі