Канцэрт Віктара Каліны зноў хочуць адмяніць, ён у адказ разважае пра здраднікаў

"Незалежнымі мы ніколі не былі і не будзем, але суверэннымі застацца абавязаныя!"
"Незалежнымі мы ніколі не былі і не будзем, але суверэннымі застацца абавязаныя!"

13 сакавіка на партале "Зручны горад" з'явілася петыцыя з патрабаваннем адмяніць канцэрт "легенды рускага шансона" Віктара Каліны. Выступ беларускага шансанье, які неаднаразова заяўляў пра сваю падтрымку баевікоў так званых “ДНР” і “ЛНР”, павінен адбыцца ў Вілейцы 2 красавіка. За два дні петыцыю падпісаў 641 чалавек.

"Каліна Віктар Уладзіміравіч, меў вопыт ваенных дзеянняў у складзе ірэгулярных бандфармаванняў, якія дзейнічаюць на Паўднёвым усходзе Украіны. У прыватнасці, шансанье выступае ў расійскай ваеннай форме з узнагародамі "ДНР" на грудзях. Варта адзначыць, што падчас баявых дзеянняў Каліна Віктар Уладзіміравіч праяўляў крайнюю жорсткасць у дачыненні да ваеннапалонных салдат і афіцэраў ВСУ, адсякаючы ім вушы сапёрнай лапатай, пра што з гонарам казаў асабіста, пры гэтым выказваючы намер прымяняць падобную практыку ў дачыненні да грамадзян Рэспублікі Беларусь з адрознай ад яго грамадзянскай пазіцыяй", — заяўляецца ў петыцыі.

Концерт Виктора Калины опять хотят отменить, он в ответ рассуждает о предателях
"ВКонтакте"

Аўтары петыцыі ставяць пад сумнеў культурную каштоўнасць музычнай творчасці Каліны і заяўляюць, што гастрольная дзейнасць дадзенага грамадзяніна супярэчыць нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь, а таксама ставіць пад пагрозу грамадзянскую бяспеку ў нашай краіне і ганьбіць рэпутацыю нашага горада.

Концерт Виктора Калины опять хотят отменить, он в ответ рассуждает о предателях
"ВКонтакте"

Праз два дні пасля публікацыі петыцыі Віктар Каліна адрэагаваў на чарговую спробу адмяніць канцэрт на сваёй старонцы ў сацсетцы "Вконтакте". Прыводзім вытрымкі з эмацыйнага паста выканаўцы рускага шансона, захоўваючы аўтарскія арфаграфію і пунктуацыю:

Пра незалежнасць і суверэнітэт Рэспублікі Беларусь

Именно я на каждом концерте говорю, что являюсь исключительно сторонником суверенитета моей страны. Независимыми мы никогда не были и не будем, но суверенными остаться обязаны!

 

Пра падтрымку баевікоў так званых "ДНР" і "ЛНР"

“Никогда не воевал и не буду воевать против Украинских ВСУ. Считал и считаю, нациков и бандерлогов нужно всех ликвидировать. Но, пусть этим занимаются те, кому поручена эта задача. Я же несу слово и музыку (ноты). Они более убедительнее "Сармата".

Концерт Виктора Калины опять хотят отменить, он в ответ рассуждает о предателях

Зварот да кіраўнікоў культуры Беларусі і асабліва ідэолагаў

“Каждый день сталкиваюсь с вами и вижу, как страшно становится от количества уже предавших родину и идею лиц! Ваши глаза говорят о многом! Вы тухло воняете. Это на энергетическом уровне. Вы, как раз и сдадите страну, кому угодно, лишь бы быть у кормушки! Принимая решения об отмене моих концертов, многие из вас берут за основу фальшивую версию оппозиции, и оппозиционных СМИ, нежели выписанное и подписанное в Управлении Культуры областей Гастрольное удостоверение”.

 

Пра апазіцыю, якая спрабуе забараніць канцэрты

“С ваших слов я знаю, что моего Президента вы считаете диктатором и прочее... Но, это Мой Президент разрешиЛ концерты вашего идола Михалка и прочих, ПРОЧИХ, ПРОЧИХ БОЛТУНОВ. Так почему же тогда я должен быть запрещён? Почему вы сейчас, обосрав все принципы демократии, с 2014 года пытаетесь всеми неправдами запретить мои концерты? Вы сами-то понимаете, почему вам зверюшки, ЛЮДИ не верят? Так, кто настоящий демократ, Трамп или Григорьевич?))) Это Америка должна у нас учиться и демократии и человечности”.

Концерт Виктора Калины опять хотят отменить, он в ответ рассуждает о предателях
"ВКонтакте"

"Я ўпэўнены, канцэрт у горадзе Вілейка адбудзецца пры любым надвор'і!" — заканчвае свой пост легенда рускага шансона.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі