Канцэрт Джамалы ў Мінску адмянілі, бо квіткі купілі толькі 100 чалавек

Канцэрт Джамалы ў Мінску адмянілі, бо квіткі купілі толькі 100 чалавек

Канцэрт украінскай пераможцы Еўрабачання-2016 Джамалы, запланаваны на 9 лістапада ў мінскім Prime Hall, адменены. Арганізатары канцэрту кажуць, што ім не ўдалося прадаць квіткі, піша "Народная Воля"

Кошт квіткоў быў даволі невысокі — 53 рублі. Але ў залу, якая змяшчае 2500 гледачоў, было выкуплена літаральна 100 квіткоў.

У  Prime Hall кажуць, што адмена канцэрта Джамалы не стала для іх сенсацыяй, бо часам канцэрты даводзіцца адмяняць з прычыны кепскага продажу квіткоў. "17 лістапада ў нас мусіў быў выступіць расійскі гурт "Каста", квіткі рэалізоўвалі па 40 рублёў, і ўсё адно людзі не пайшлі. Канцэрт, праўда, не адмянілі зусім, а перанеслі ў іншую залу, меншую, — Ре:паблік. Вольга Бузава, якая выступала 8 лістапада, таксама спявала ў далёка не поўнай зале. На вясну перанеслі канцэрт Miyagi&Эндшпіль. Але там, здаецца, іншая прычына — трагічныя падзеі ў сям'і саліста Miyagi", — кажуць арганізатары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі