Канаплёў сышоў з-за астмы, у кастрычніку ён перанясе складаную аперацыю

Адказваючы на пытанні наведвальнікаў сайта газеты “СБ Беларусь сегодня”, галоўны рэдактар гэтага выдання Павел Якубовіч паведаміў, што былы старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Канаплёў цяжка хворы на астму і кожныя 15 хвілін карыстаецца інгалятарам.
Сваю хваробу, па словах Якубовіча, экс-спікер парламента неаднойчы лячыў у клініках і нават звяртаўся да замежных спецыялістаў. Нейкі час таму ён папярэдзіў кіраўніцтва краіны, што не здолее ў поўным аб’ёме выконваць свае абавязкі.

Як адзначыў Якубовіч, у кастрычніку Канаплёў ідзе на складаную хірургічную аперацыю Цяпер ён адпачывае ў Сочы ў Чырвонай паляне. Неўзабаве ён выязджае ў спецыялізаваную лякарню ў Пецярбург, дзе і адбудзецца гэтая аперацыя.

"Беларусь сегодня"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі