Камунальныя службы Глыбоччыны набываюць плаваючы фантан

У дакументах закупкі не пазначаная максімальна цана, аднак у інтэрнэт-крамах такі фантан з магутнасцю 39000 л/гадз каштуе ў сярэднім 10 тысяч долараў, а свяцільнікі — па 1000 долараў. Такім чынам, увесь комплекс можа абысціся жыллёва-камунальнай гаспадарцы Глыбоччыны ў 12 тысяч долараў.



Новы фантан плануецца ўсталяваць у Глыбокім на возеры Кагальным, якое добраўпарадкоўваецца ўжо некалькі год. Гэта возера ўваходзіць у спіс найбольш забруджаных водных аб’ектаў Беларусі.



Асаблівасцямі плаваючых фантанаў з’яўляюцца лёгкасць у мантажы, простае тэхнічнае абслугоўванне і цікавы дызайн. Фантаны могуць аздабляцца дадатковымі насадкамі, якія дапамогуць зрабіць водныя эфекты больш разнастайнымі, асабліва ўвечары, інфармуюць “Народныя навіны Віцебска”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі