Кампенсацыя за "брудную нафту": Беларусь удвая скараціла апетыты

Кампенсацыя за "брудную нафту": Беларусь удвая скараціла апетыты

Беларусь працягвае настойваць на кампенсацыі за пастаўкі "бруднай" расійскай нафты, якія адбыліся ўвесну 2019 года. Але сума, на якую прэтэндуе нашая краіна, за паўгода скарацілася ўдвая.

У чэрвені Мазырскі НПЗ, на які трапіла забруджаная хлорарганікай расійская нафта, праз канцэрн "Белнафтахім" выставіў "Раснафце" рахунак у $155 млн, пра гэта пісала расійская газета "Коммерсантъ". Цяпер жа амбасадар Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, каментуючы вынікі перамоваў паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным, называе нашмат больш сціплую лічбу: каля $70 млн.

Але нават з кампенсацыяй у такім памеры ніякай яснасці няма.

Кампенсацыя за "брудную нафту": Беларусь удвая скараціла апетыты

"Мне падалося, што 6 чысла [у гэты дзень сустракаліся прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі. — Еўрарадыё] гэтае пытанне знайшло рашэнне. Была згода і прэм'ера Расіі пра тое, што гэтак жа, напрыклад, як венгерская кампанія MOL адрэгулявала з "Транснафтай": за кожны барэль бруднай нафты — кампенсацыя ў $15, — цытуе Сямашку БелТА. — Гэта б задаволіла і нас. Але ў суботу [калі сустракаліся Лукашэнка і Пуцін. — Еўрарадыё] гэта ўжо неяк па-іншаму ўсё прагучала".

Па звестках "Коммерсанта", на Мазырскі НПЗ трапіла 370 тысяч тон забруджанай расійскай нафты. Але Беларусь можа патрабаваць кампенсацыю не толькі за гэта, але і за страчаны прыбытак Наваполацкага НПЗ — хлараваная нафта да яго не дайшла, але ён вымушаны быў працаваць на няпоўную загрузку. Таксама ўрон быў нанесены нафтапроваду "Дружба" — пра гэта казаў Аляксандр Лукашэнка. Ён ацэньваў памер магчымай кампенсацыі больш як у $100 млн, а па разліках газеты "Ведомости" шкода магла скласці ад $271,3 млн да $435,3 млн.

Сямашка таксама намякнуў на тое, што існуюць розныя методыкі падліку страт.

"Абодва завода працавалі напаўсілы, гэта страта выгады, страта прыбытку, можна адгэтуль палічыць. На наступным тыдні павінен прыехаць Рыбакоў [старшыня канцэрна "Белнафтахім". — Еўрарадыё] з гранічна выверанымі юрыдычнымі дакументамі і прад'явіць гэтыя прэтэнзіі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі