Кампанія Disney выпусціла новы трэйлер 7 эпізода "Зорных войнаў"

Кампанія Disney выпусціла новы трэйлер 7 эпізода "Зорных войнаў"

Кампанія Disney выпусціла японскі трэйлер 7-га эпізоду фантастычнай сагі “Зорныя войны”. Гэта адбылося насуперак таму, што рэжысёр Джэй Джэй Абрамс паабяцаў, што трэйлер “Зорных войнаў: Абуджэнне сілы”, выпушчаны 19 кастрычніка, будзе апошнім.

У роліку, зробленым для японскай аўдыторыі, выкарыстаныя здымкі і дыялогі персанажаў, якія да гэтага нідзе не дэманстраваліся.

Афіцыйны ролік з’явіўся на канале японскага прадстаўніцтва Disney на Youtube.

Прэм’ера фільма “Зорныя вайны: Абуджэнне сілы” ў Беларусі адбудзецца 17 снежня 2015 года.

У Беларусі пачаўся продаж квіткоў на прэм’еру 7 эпізода “Зорных войнаў”

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі