Вы тут

Кампанія "Будзьма беларусамі!" распачынае цыкл анлайнаў для дзяцей

Першая казка — "Сподачак для Цмока"

Кампанія "Будзьма беларусамі!" распачынае цыкл анлайнаў для дзяцей. Першае чытанне адбудзецца 29 красавіка на яе YouTube-канале. Казку "Сподачак для Цмока" Надзеі Ясмінскай прачытае акторка Хрысціна Дробыш. Пачатак а 19-й гадзіне.

Чытанне пройдзе на творчай анлайн-пляцоўцы "PartyZona".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.