Камітэт дзяржкантролю праверыць мытнікаў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на правядзенне Камітэтам дзяржаўнага кантролю праверкі дзейнасці Дзяржаўнага мытнага камітэта і яго структур у другім паўгоддзі гэтага года.
Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Як праінфармаваў 14
траўня прэзідэнта старшыня КДК Зянон Ломаць, за чатыры месяцы 2007 года
дзякуючы праведзеным мерапрыемствам у адносінах да суб'ектаў
гаспадарання, якія дапусцілі адхіленне ад норм заканадаўства Беларусі,
у прыбытак дзяржавы паступіла каля 22,3 мільярдаў рублёў.

Лукашэнка
адзначыў, што КДК павінен выходзіць на больш высокі ўзровень работы.
Супрацоўнікам неабходна стаць выключна кампетэнтнымі людзьмі і добра
валодаць сітуацыяй, падкрэсліў прэзідэнт. Ён звярнуў асаблівую ўвагу на
неабходнасць узмацнення кантролю за выкарыстаннем бюджэтных сродкаў у
дзейнасці міністэрстваў, ведамстваў, праваахоўных органаў.