Камітэт абароны журналістаў хоча аднавіць расследаванне смерці Бябеніна

Камітэт абароны журналістаў (Нью-Ёрк, ЗША) заклікае аднавіць расследаванне смерці заснавальніка і кіраўніка сайта charter97.org Алега Бябеніна. Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве арганізацыі, інфармуе БелаПАН.
Камітэт абароны журналістаў выказаў занепакоенасць рашэнем пракуратуры закрыць гэтую справу. У афіцыйным расследаванні, мяркуе Камітэт абароны журналістаў, занадта шмат пытанняў без адказаў і прапушчаных сведчанняў. Улады павінны дазволіць незалежным экспертам правесці міжнароднае расследаванне, лічыць праграмны каардынатар камітэта па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Ніна Агнянава.

Нагадаем, цела Бябеніна знайшлі ў пятлі 3 верасня ў яго на лецішчы. Афіцыйная следства спынілася на версіі самагубства. Гэтую жа версію назвалі эксперты-крыміналісты АБСЕ.

Калегі і сябры журналіста з версіяй самагубства не згодныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі