Вы тут

Камісію па пошуку экстрэмізму ўзначаліць Лілія Ананіч

Лілія Ананіч / БЕЛТА

Дзяржаўныя СМІ апублікавалі падрабязнасці пастановы Саўміна "Аб мерах супрацьдзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму".

Калі меркаваць па публікацыі БЕЛТА, то ў пастанове нічога не гаворыцца аб прызнанні тэлеграм-каналаў "экстрэмісцкімі фармаваннямі" і крымінальнай адказнасці падпісчыкаў. Раней такой адказнасцю палохаў беларусаў ГУБАЗіК.

Там ідзе гаворка пра формы, па якіх МУС вядзе спісы "асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці", пра публікацыю гэтых спісаў, пра тое, хто каго інфармуе пра выпадкі "рэабілітацыі нацызму".

Таксама пастановай зацвярджаецца парадак ацэнкі сімволікі, артыбутыкі і інфармацыйнай прадкуцыі "на прадмен наяўнасці ў ёй прыкметаў праяваў экстрэмізму".

Дарэчы, паведамляецца, што пры Міністэрстве інфармацыі будзе створаная камісія, якая будзе ацэньваць, ці ёсць у інфармацыйных матэрыялах прыкметы экстрэмізму. Узначаліць яе экс-міністр інфармацыі а цяпер дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Лілія Ананіч. Яе намеснікам будзе намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.