"Камерсант": Амаль усё кіраўніцтва Расіі можа трапіць у "чорны спіс" ЕС

Газета "Коммерсант" сцвярджае, што мае пашыраны "чорны спіс" ЕС, у якім 107 расіян, да якіх могуць быць уведзеныя візавыя і фінансавыя санкцыі. Ён уключае амаль усё вышэйшае палітычнае кіраўніцтва Расіі. Новыя санкцыі ўвядуць, калі ва Украіне працягнецца "эскалацыя сітуацыі". Пасля пашырэння "чорнага спісу" варта чакаць "карных мераў эканамічнага характару", адзначае расійскае выданне, якое спасылаецца на свае крыніцы ў Брусэлі.



Высвятляецца, што дакумент на пяці старонках ужо крыху састарэў — да яго былі далучаныя новыя прозвішчы, гэта пераважна людзі з адміністрацыі расійскага прэзідэнта. Цяпер у абноўленым "чорным спісе" каля 130 чалавек (нагадаем, на сённяшні дзень санкцыі ЕС дзейнічаюць у адносінах толькі 25 расіян). Адзначаецца, што яны "адказныя ці датычныя да дзеянняў ці рашэнняў, якія падрываюць ці пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны".



Пад санкцыі могуць патрапіць члены заканадаўчых і выканаўчых органаў, прадстаўнікі сілавых структур, бізнэсмены, журналісты-прапагандысты. Уладзіміра Пуціна, Дзмітрыя Мядзведзева і Сяргея Лаўрова ў "чорны спіс" уключаць не будуць, каб не закрываць магчымасці для перамоваў.

 

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі