Вы тут

Камбербэтч і яшчэ 70 акцёраў і музыкантаў просяць пусціць урача да Навальнага

Аляксей Навальны / DW

Французскае выданне Le Monde апублікавала адкрыты ліст да Уладзіміра Пуціна, у якім заклікаецца забяспечыць медыцынскую дапамогу Аляксею Навальнаму, які знаходзіцца ў расійскай калоніі. Ліст падпісалі 78 дзеячаў культуры.

Сярод іх Святлана Алексіевіч, рэжысёр Джэй Джэй Абрамс, акцёры Бенедыкт Камбербэтч і Джуд Лоў, лідар гурта Radiohead Том Ёрк, мастак Арт Шпігельман. Вось тэкст ліста:

"Спадар прэзідэнт, у той час як мы пішам вам, Аляксей Навальны знаходзіцца ў папраўчай установе, якую многія адвакаты і праваабаронцы апісвалі як адно з самых строгіх у Расіі. Стан яго здароўя імкліва пагаршаецца і патрабуе тэрміновай медыцынскай дапамогі.

У спадара Навальнага назіраюцца клінічныя прыкметы цяжкага неўралагічнага захворвання, следствам якога з'яўляюцца пастаянныя болі ў спіне і страта адчувальнасці ў нагах і руках. Ён таксама пакутуе ад моцнага кашлю і высокай тэмпературы. Ён папрасіў, каб яго абследаваў і лячыў лекар па яго выбару, гэта права любога грамадзяніна Расіі. 30 сакавіка, пасля таго, як ягоную просьбу адхілілі, ён абвясціў галадоўку ў знак пратэсту.

Мы звяртаемся да вас, спадар Прэзідэнт, з тым, каб спадар Навальны неадкладна атрымаў кампетэнтную медыцынскую кансультацыю і лячэнне, у якім ён тэрмінова мае патрэбу, і на якое ён мае права, як і любы грамадзянін Расіі. Як абраны [прэзідэнт] і гарант закона вы павінны забяспечыць захаванне гэтага права".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.