Камандзір украінскіх марпехаў у Марыупалі заявіў аб крытычнай сітуацыі

Камандзір украінскіх марпехаў у Марыупалі заявіў аб крытычнай сітуацыі

Камандзір украінскіх марпехаў у Марыупалі заявіў аб крытычнай сітуацыі ў горадзе. Украінскіх вайскоўцаў, якія трымаюць абарону ў акружэнні, можа выратаваць "альбо тэрміновая ваенная аперацыя, альбо палітычнае рашэнне", перакананы маёр Сяргей Валына. Ён заклікае Кіеў як мага хутчэй правесці дэблакаду горада. Валына кажа, што раніцай 15 красавіка працягваюцца жорсткія баі, расійскія войскі актыўна наступаюць.

Днямі стала вядома, што частка 36-й асобнай брыгады марской пяхоты прабілася з аднаго раёна Марыупаля ў іншы, дзе аб'ядналася з байцамі "Азова". Яны ваююць у акружэнні з пачатку сакавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі