Камандзір палка Каліноўскага — пра беларусаў, што знаходзяцца ў расійскім палоне

Мурал з партрэтамі "Тромблі" і "Кляшча" ў Вільні

Мурал з партрэтамі "Тромблі" і "Кляшча" ў Вільні / t.me/ruchbelnac/

Камандзір палка Каліноўскага Дзяніс Прохараў ("Кіт") у інтэрв'ю "Зеркалу" згадаў пра беларусаў, што знаходзяцца ў расійскім палоне з лета 2022-га. Пад Лісічанскам у палон трапілі каліноўцы Сяргей Дзягцёў ("Клешч") і Ян Дзюрбейка ("Тромблі").

"Палонныя — гэта наш боль, — кажа "Кіт". — Яны ў агульных спісах на абмен, якія ёсць у ГУР. Апошняя інфармацыя была, што іх бачылі жывымі і ўсё з імі як быццам добра. Яшчэ дае надзею тое, што іх не выкарыстоўваюць як цырк на беларускім тэлебачанні, а значыць, іх не перадалі ў Беларусь. Таму што калі б гэта здарылася, думаю, прапаганда ўжо нешта з імі зрабіла б. Ёсць надзея, што іх проста трымаюць як вязняў. Спадзяемся, што надыдзе час і іх вызваляць".

Дарэчы, не абменьваюць і беларусаў, якія ваявалі на баку Расіі і трапілі ў палон. Імі не цікавяцца ні РФ, ні РБ. Была прапанова абмяняць іх на беларускіх палітвязняў, ці на "Кляшча" і "Тромблі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі