Камандуючы унутраных войскаў МУС заклікаў не дапусціць кровапраліцця

Ён заклікаў не дапусціць правакацый і кровапраліцця, перадае УНІАН са спасылкай на аддзел сувязяў з грамадскасцю і СМІ ўнутраных войскаў МУС Украіны.



"Звяртаюся да тых, хто ў гэтыя дні напружана нясе службу па ахове грамадскага парадку ў сталіцы. У розных сітуацыях войскі заўсёды прыходзілі на дапамогу грамадзянам Украіны. Цяпер яны, як ніколі, маюць патрэбу ў вашай дапамозе, у прыватнасці ў ахове грамадскага парадку падчас мітынгаў, каб прадухіліць і не дапусціць правакацый і кровапраліцця", — гаворыцца ў звароце.



Таксама Шуляк нагадаў салдатам, што на іх плячах ляжыць адказная і нялёгкая місія — бяспека кіяўлян і гасцей горада: "Галоўная наша мэта сёння — ахова грамадскага парадку, арганізацыя бяспекі грамадзян і недапушчэнне абвастрэння канфліктаў на вуліцах сталіцы". Шуляк заклікаў унутраныя войскі стаяць на варце грамадскага парадку, не паддавацца на правакацыі і ў выпадку іх выяўлення адразу ж паведамляць вартавым парадку і вышэйшаму камандаванню.



Фота — unian.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі