Каманда Партыі БНФ выйграла футбольны “Кубак свабоды”

У Мінску 28 ліпеня прайшоў 11-ы футбольны турнір “Кубак свабоды” памяці беларускага палітыка Генадзя Карпенкі. Яго пераможцам стала каманда Партыі БНФ. Яна выйграла турнір ва ўпартай барацьбе, апярэдзіўшы зборныя Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі камуністаў беларускай, каманду ветэранаў з Койданава і зборную журналістаў.

Нагадаем, апошнія чатыры гады ўладальнікам галоўнага трафея станавілася зборная журналістаў.

Паводле словаў капітана каманды Партыі БНФ Сяргея Мудрачэнкі, за сёлетнім турнірам сачылі і супрацоўнікі праваахоўных органаў, чаго раней не было. Адзін з іх быў з рацыяй і прадставіўся намеснікам начальніка Першамайскага РУУС.

Яшчэ некалькі перапранутых у цывільнае спецназаўцаў “адпачывалі” з дзяўчатамі. Паводле інфармацыі БелаПАН, нават вялася відэаздымка гульняў на “Кубак свабоды”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі