Каманда BELPOL паспяхова прайшла праверку на паліграфе

Паліграф / wikipedia.org

Паліграф / wikipedia.org

Каманда BELPOL (экс-сілавікі, якія адмовіліся супрацоўнічаць у рамках ініцыятывы BYPOL з Аляксандрам Азаравым) паспяхова прайшла праверку на паліграфе. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні аб'яднання.

Галоўны вынік: асоб, якіх можна было б западозрыць у супрацоўніцтве з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, не выяўлена. Не выяўлена і людзей, якія маглі здзейсніць дыскрэдытуючыя правіны. У BELPOL таксама адзначылі, што для большасці супрацоўнікаў аб'яднання гэтая праверка стала ўжо трэцяй. Таксама паведамляецца, што праверку на паліграфе прадстаўнікоў BELPOL праводзіў незалежны спецыяліст. Па выніках даследавання ён выдаў не толькі пісьмовае заключэнне з высновамі аб выніках праверкі, але і графікі псіха-фізіялагічных рэакцый.

Нагадаем, у чэрвені стала вядома пра канфлікт у шэрагах аб'яднання былых сілавікоў. У часткі калектыву паўсталі пытанні да некаторых фінансавых аперацый, якія праводзілі кіраўнік фонду Аляксандр Азараў і яго калега Станіслаў Лупаносаў. Адбыўся раскол, у выніку цяпер функцыянуюць два аб'яднанні былых сілавікоў Беларусі. Адзначым таксама, што ў пачатку жніўня Азараў быў вызвалены ад пасады прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета па аднаўленні правапарадку.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі