Калякін не бачыць падставаў для санкцыяў супраць “Белнафтахіма”

Лідэр апазіцыйных камуністаў Сяргей Калякін лічыць, што ЗША “няправільна” ўвялі санкцыі супраць канцэрна “Белнафтахім”. Паводле Калякіна, нельга “цалкам блакіраваць дзяржаву” з-за прэтэнзіяў да “дыктатара”. Таму гэтае рашэнне адміністрацыі Буша “не ўпісваецца ў акт пра дэмакратыю ў Беларусі”, мяркуе палітык. Больш таго, Калякін не бачыць сур’ёзных падставаў для санкцыяў супраць “Белнафтахіма”.

Нагадаем, Мінфін Злучаных Штатаў замарозіў падкантрольныя гэтай краіне рахункі прадстаўніцтваў канцэрна “Белнафтахім”, а таксама рэкамендаваў юрыдычным асобам і грамадзянам краіны ўстрымацца ад бізнэса з Беларуссю.

Прычынай гэтага кроку амерыканскія ўлады назвалі тое, што канцэрн кантралюецца Аляксандрам Лукашэнкам.

Хартыя-97

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі