Каля турмы ў цэнтры Мінску прайшла акцыя ў падтрымку антыфашыстаў

У цэнтры Мінска каля СІЗА на вуліцы Валадарскага 31 сакавіка адбылася акцыя ў падтрымку антыфашыстаў. Як піша nn.by, хлопцы каля дзесяці хвілін трымалі расцяжку з надпісам "Свабоду беларускім антыфашыстам" і запалілі каляровы фаер.

Паведамляецца, што ў гэты час міма праязджалі машыны для перавозкі зняволеных і машыны з міліцыянтамі, што ахоўвалі іх. Не заўважыць пікет было даволі складана.

За кратамі следчага ізалятара цяпер знаходзяцца два затрыманыя антыфашысты — Вадзім Бойка і Ілля Валавік.

23 сакавіка ў Мінску прайшло больш за 20 ператрусаў у кватэрах антыфашыстаў. Яны былі звязаныя з крымінальнай справай, пачатай амаль 2 гады таму. 29 чэрвеня 2014 года на прыпынку "Універсам" на вуліцы Несцерава адбылася бойка, а потым невядомыя разбілі шыбу ў тралейбусе.

Еўрарадыё сочыць за падзеямі вакол гэтай крымінальнай справы: Цяжарная мінчанка ледзь не страціла дзіця пасля ператрусу ў яе кватэры