Каля польскага консульства ў Гродне гандлююць запрашэннямі за 200 еўра

У Гродне з'явіўся новы від бізнэсу гандаль запрашэннямі на фіктыўную працу ў Польшчы. Своеасаблівы рынак узнік каля ўваходу ў польскае консульства. Цэннікі на запрашэнне, як паведамляе гродзенскі блог S13, у сярэднім складаюць 200 еўра.

Нагадаем, што з 2007 года ў Польшчы дзейнічае спрошчаная працэдура часовага працаўладкавання грамадзян з краін-суседак — Расіі, Украіны і Беларусі. Пры ўладкаванні на працу выдаецца шматразовая віза, якую атрымаць стала прасцей, чым звычайную гасцявую.

У выніку лік паездак на “працу” шматкроць вырас, пры гэтым вырас і лік разглядаў у раённых судах Падляскага ваяводства. Часцей за ўсё судзяць асабліва нахабных чаўнакоў, якія на працягу некалькіх месяцаў змудраюцца перасячы беларуска-польскую мяжу 80-100 разоў, маючы ў пашпарце толькі працоўную візу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі