Вы тут

Каля Камароўкі выйшлі на акцыю 250 жанчын у белай вопратцы

Акцыя жанчын у белым каля Камароўкі / Еўрарадыё

Да Камароўскага рынку ў Мінску выйшлі 250 жанчын у белай вопратцы і з кветкамі. Такім чынам яны выказваюць пратэст супраць гвалту з боку сілавікоў і сваю салідарнасць з пацярпелымі мірнымі дэманстрантамі. 

Удзельніцы акцыі падкрэсліваюць, што яны прыйшлі з адкрытымі рукамі, як і іншыя мірныя пратэстоўцы. 

Жывы ланцуг працягнуўся ўздоўж Камароўкі і Дома мэблі.

Машыны, якія праязджаюць міма, вітаюць удзельніц флэшмоба. Міліцыянты просяць жанчын разысціся. 

Праз нейкі час дзяўчаты паклалі кветкі каля праезнай часткі і пачалі разыходзіцца, паклаўшы рукі за галаву. Да часткі ўдзельніц, якія заставаліся кля Камароўкі, пад'ехаў бусік з амапаўцамі, але выходзіць сілавікі не спяшаліся. 

Акцыя жанчын у белым каля Камароўкі / Еўрарадыё
Акцыя жанчын у белым каля Камароўкі / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.