Каля Гродна мікрааўтобус збіў жанчыну на ровары, якая везла дачку (фота)

Каля Гродна мікрааўтобус збіў жанчыну на ровары, якая везла дачку (фота)

У Гродзенскім раёне мікрааўтобус "Фольксваген" збіў жанчыну на ровары, якая на багажніку везла 11-гадовую дачку. Здарэнне адбылося ў чацвер у аграгарадку Парэчча. Жанчына ехала на ровары па праезнай частцы, а не па ходніках. На шчасце, пацярпелыя не атрымалі сур'ёзных траўмаў, ім аказалі меддапамогу.

Па словах кіроўцы мікрааўтобуса, перад выездам на скрыжаванне ён паглядзеў па баках і нікога не заўважыў. Пасля павароту налева нечакана пабачыў перад сабой жанчыну на ровары, затармазіў, але сутыкнення пазбегнуць не змог, інфармуе прэс-служба ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі