Вы тут

Каля Гальшанскага замка праходзяць будаўнічыя працы

Гальшаны, снежань 2019-га / osh.by

Каля Гальшанскага замка праходзяць будаўнічыя працы, інфармуе "Ашмянскі веснік". Там добраўпарадкоўваецца тэрыторыя: з'явіцца аўтастаянка, дарожкі з асвятленнем, візіт-цэнтр з крамай сувеніраў, санітарныя памяшканні.

Гальшанскі замак быў рэзідэнцыяй магнацкага роду Сапегаў у XVI—XVII стагоддзях. Яго пачалі разбураць у часы ўваходжання Беларусі ў склад Расійскай імперыі, працягнулі ў савецкія часы. У незалежнай Беларусі руіны замка ўзяла пад ахову дзяржава. Восенню 2019-га былі вылучаны сродкі на кансервацыю і фрагментарную рэстаўрацыю замка ў Гальшанах. Агулам на гэтыя мэты выдаткавана больш за мільён рублёў. Падрабязна пра рэстаўрацыйныя працы ў Гальшанах можна паглядзець тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.