Каля беларускай амбасады ў Кіеве моладзь разгарнула папяровыя «талеркі»

У Кіеве прайшоў пікет з патрабаваннем да беларускіх уладаў дазволіць спадарожнікае тэлебачанне.
Каля дзесяці ўдзельнікаў акцыі распавядалі мінакам, што ў Беларусі грамадзян пачалі прымушаць здымаць спадарожнікавыя антэны.

Каля беларускай амбасады ва ўкраінскай сталіцы маладыя людзі разгарнулі некалькі сімвалічных папяровых «талерак» з назвамі вядомых замежных спадарожнікавых тэлеканалаў.

Іх пікетоўшчыкі збіраліся перадаць у падарунак беларускаму народу, аднак у амбасаду іх не прапусцілі байцы спецпадраздзялення, якое ахоўвала будынак.

Фотарэпартаж з акцыі змешчаны на сайце http://www.nr2.ru/kiev

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі