Каля “Барысаў-Арэны” байцы ўнутраных войск лавілі аўтамабіль без кіроўцы

Каля “Барысаў-Арэны” байцы ўнутраных войск лавілі аўтамабіль без кіроўцы

Каля “Барысаў-Арэны” байцы ўнутраных войск лавілі аўтамабіль без кіроўцы. Здарэнне адбылося падчас жнівеньскага матчу БАТЭ — “Крумкачы” (яго, як вядома, з лікам 3:2 выйгралі мінчукі). Як піша барысаўская газета “Адзінства”, адзін з заўзятараў прыехаў на гульню на сваім аўтамабілі. Ён пакінуў машыну на паркоўцы каля стадыёна і паспяшаўся на футбол. Аднак забыўся паставіць яе на ручнік. Праз некалькі хвілін міліцыянеры заўважылі, што на паркоўцы едзе легкавік без кіроўцы. Байцы ўнутраных войск, якія забяспечвалі парадак у раёне “Барысаў-Арэны”, змаглі спыніць аўтамабіль, і ДТЗ не адбылося.

Кіроўцу хутка знайшлі. Ён правільна прыпаркаваў сваю машыну і падзякаваў праваахоўнікам, інфармуе выданне.

Каля “Барысаў-Арэны” байцы ўнутраных войск лавілі аўтамабіль без кіроўцы
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі