Каля Баранавіцкага лядовага палаца пенсіянеркі пакралі туі

Адкрыццё баранавіцкага лядовага палацу з удзелам кіраўніка краіны прызначана на 29 снежня, але мясцовыя жыхары ўжо пачалі раскрадаць будоўлю.
Гэтак, з добраўпарадкаванай тэрыторыі вакол палаца зніклі некалькі дзясяткаў насаджаных туй. А днямі міліцыянты затрымалі дзвюх пенсіянерак, якія ўначы паспелі выкапаць яшчэ 10 дрэў. Цяпер жанчынам пагражае штраф да мільёна рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі