Каля 90 чалавек затрыманыя ў Маскве на Маршы нязгодных

Каля 90 чалавек затрыманыя ў нядзелю ў Маскве за спробу правядзення незаконных акцый. Паводле інфармацыі міліцыянтаў, “на працягу дня на дзяжурныя тэлефоны міліцыі і гарадской адміністрацыі паступалі званкі ад грамадзян, якія скардзіліся на дзеянні неарганізаваных груп грамадзян, якія заміналі праходу па вуліцах”.
Акрамя таго, у горадзе былі адзначаныя асобныя спробы хуліганскіх дзеянняў, якія адразу ж перарываліся супрацоўнікамі міліцыі. Сярод затрыманых ёсць журналісты, паведамляе ИТАР-ТАСС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі