Каля 50 чалавек пацярпелі пры сутыкненні цягнікоў у Германіі

Каля 50 чалавек пацярпелі пры сутыкненні цягнікоў у Германіі

Каля 50 чалавек атрымалі траўмы пры сутыкненні пасажырскага і таварнага цягнікоў у рэгіёне Паўночны Рэйн — Вестфалія, паведамляюць нямецкія СМІ.

У пасажырскім цягніку ехалі 155 пасажыраў. 41 з іх атрымалі лёгкія раненні, трое — сярэдняй цяжкасці, яшчэ трое — цяжкія траўмы. 

Першапачаткова ратавальнікі паведамілі пра 41 пацярпелага, але пазней газета Bild са спасылкай на паліцыю дала лічбу ў 50 пацярпелых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі