Каля 30 чачэнцаў спрабавалі штурмаваць будынак у Маскве

Група ўзброеных людзей паспрабавала ўзяць штурмам будынак у Маскве і зладзіла перастрэлку. Здарэнне адбылося раніцай 3 лютага: на агароджаную тэрыторыю, дзе размешчаная станцыя тэхабслугоўвання і двухпавярховы офісны будынак, за які ідзе спрэчка ў судах, уварвалася сама меней 30 чалавек. Яны былі ўзброеныя бітамі, арматурай і пісталетамі.

Нападнікі збілі ахоўнікаў, а затым паспрабавалі ўварвацца ў офісны будынак. Затым яны высветлілі, што ўваход у будынак зачынены і пачалі страляць у дзверы і вокны.

Спробу штурма спыніў толькі прыезд паліцыі. Каля 20 нападнікаў збеглі, адзінаццаць былі затрыманыя і дастаўленыя ў пастарунак. На месцы здарэння знайшлі біты, траўматычныя пісталеты і баявы пісталет Макарава з глушыльнікам.

Паліцыя высветліла, што затрыманыя — грамадзяне Чачні, а ў Маскве займаюцца сілавой падтрымкай у спрэчках паміж суб’ектамі гаспадарання.  

У пастарунку затрыманыя правялі меней за суткі, 4 лютага іх усіх адпусцілі, зняўшы адбіткі пальцаў і склаўшы пратаколы за адміністратыўнае парушэнне.

Па факце нападу распачалі дзве крымінальныя справы — за хуліганства і за незаконнае захоўванне зброі, піша meduza.io

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі