Каля 30 бясплатных пешых экскурсій пройдзе на выхадных па Беларусі

Каля 30 бясплатных пешых экскурсій пройдзе па ўсёй краіне ў бліжэйшыя выхадныя. У межах “Фэсту экскурсаводаў” жадаючым пакажуць найлепшыя месцы Мінска, Гродна, Полацка, Брэста, Гомеля і іншых гарадоў. Экскурсіі будуць праводзіць на беларускай мове як прафесійныя гіды, так і выкладчыкі гісторыі, краязнаўцы. Па словах аднаго з арганізатараў, намесніка старшыні “Беларускага камітэта Міжнароднай рады па помніках і мясцінах “ІКАМОС” Паўла Каралёва, галоўная ідэя такога святкавання — паказаць людзям культурнае багацце тых раёнаў, у якіх яны жывуць.

Павал Каралёў: “Ідэя фестывалю — выцягнуць на вуліцу на экскурсію людзей, якія жывуць у сваіх раёнах, і нават не здагадваюцца пра тое багацце, якія гэтыя раёны маюць. Пра помнікі, адметнасці”.

Спіс экскурсій па Мінску можна паглядзець тут

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі