Каля 2500 чалавек выйшлі з месцаў пазбаўлення волі па амністыі

Каля 2500 чалавек ужо вызваленыя з месцаў пазбаўлення волі. Яны выйшлі па амністыі, прымеркаванай да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Завяршыць амністыю плануецца ўвосень. Пра гэта паведаміў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў міністр унутраных справаў Беларусі Анатоль Куляшоў, інфармуе БЕЛТА.

На паседжанні парламентары паднялі пытанне наконт магчымасці лібералізаваць крымінальнае заканадаўства. Так, Аляксей Кужанаў агучыў зварот адной з выбаршчыц. Жанчына прасіла ўзяць яе сына ў войска. Малады чалавек быў асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна за тое, што зламаў плот суседа. Цяпер яго не бяруць у войска як чалавека, які мае непагашаную судзімасць.

У сваю чаргу Анатоль Куляшоў прызнаў, што Беларусь займае трэцяе месца ў свеце пасля ЗША і Расіі па колькасці асуджаных на тысячу чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі