Каля 2 тыс. чалавек усклалі вянкі да помніка загінулым у Афганістане

Каля дзвюх тысяч чалавек ўзялі ўдзел у цырымоніі ўскладання вянкоў да помніка загінулым у Афганістане вайскоўцам. Адбыўся мітынг-рэквіем на Востраве Слёз у Мінску.



Мерапрыемства было прысвечанае 20-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана, якое адзначаецца 15 лютага. Вянкі былі ўскладзеныя ад урада, парламента, сілавых структур, прыўладных грамадскіх арганізацый.

Выступаючы на мітынгу, міністр абароны Леанід Мальцаў адзначыў, што пасля ІІ Сусветнай вайны Савецкі Саюз удзельнічаў больш чым у 30 войнах, самай маштабнай з якой стала афганская вайна. Праз афганскую вайну прайшлі больш за  30 тыс. ураджэнцаў Беларусі, больш за 700 загінулі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі