Каля 100 аўтамабіляў стаіць у чарзе на беларуска-украінскай мяжы

Чарга са 100 легкавых аўтамабіляў утварылася на беларуска-ўкраінскай мяжы ля пункту пропуску “Новая Гута”. Большасць з іх — з расійскімі нумарамі, паведамляе агенцтва “Интерфакс” са спасылкай на прэс-службу Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі. Аўтамабілі стаяць з украінскага боку мяжы. Таму беларускія памежнікі раяць тым, хто едзе з Украіны ў Беларусь, аб’язджаць Новую Гуту і перасякаць беларуска-ўкраінскую мяжу праз пункты пропуску “Камарын”, “Аляксандраўка” да “Весялоўка”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі