Kalush Orchestra атрымаюць новы "Крышталёвы мікрафон"
![Kalush Orchestra атрымаюць новы "Крышталёвы мікрафон"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ko.jpg.webp?itok=G422YGPS)
Kalush Orchestra атрымаюць ад арганізатараў "Еўрабачання" новы "Крышталёвы мікрафон". Свой прыз пераможцы сёлетняга міжнароднага конкурсу песні прадалі на анлайн-аукцыёне за 900 тысяч долараў. Гэтыя грошы пойдуць на падтрымку ўкраінскага войска.
Гурт Kalush Orchestra з Украіны перамог на "Еўрабачанні 2022" з песняй "Stefania".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.