Вы тут

Калі ў мужчын не атрымалася: Вольга Кавалькова ідзе ў прэзідэнты

Вольга Кавалькова / Еўрарадыё

Парламенцкія выбары скончыліся з сумным для дэмакратычных сіл вынікам: у новаабраным парламенце няма ніводнага прадстаўніка апазіцыі. І цяпер апазіцыя... пачынае рыхтавацца да наступных выбараў. Цяпер ужо прэзідэнцкіх. Пра свае прэзідэнцкія амбіцыі і намер паспрабаваць сілы на выбарах 2020 года заяўляе сустаршыня БХД Вольга Кавалькова.

Якія высновы зрабіла апазіцыя па выніку парламенцкіх выбараў 2019 года і чаму яны навучылі яе прадстаўнікоў? Ці стаў удзел у гэтых выбарах паразай апазіцыі? Ці варта браць удзел у выбарах прэзідэнцкіх? Ці не супярэчаць планы на ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі Вольгі Кавальковай планам другога сустаршыні БХД Паўла Севярынца?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Вольга Кавалькова.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.