Кадыраў: траціна абаронцаў Брэсцкай крэпасці былі чачэнцамі і інгушамі


Рамзан Кадыраў падкрэсліў, што ў савецкія часы замоўчвалі факт удзелу чачэнцаў і інгушоў у абароне Брэсцкай крэпасці летам 1941 года.


“У верасні 2004 года... Уладзімір Пуцін адкрыў вочы гораду і свету заявай пра тое, што абарона Брэста ці ледзь не на траціну складалася з чачэнцаў і інгушоў", — піша Кадыраў.


На аснове архіўных дадзеных і сведчанняў абаронцаў крэпасці былі ўстаноўленыя імёны 300 байцоў з ліку чачэнцаў. Яны служылі амаль ва ўсіх частках Брэсцкага гарнізона, асабліва шмат у 125-м і 333-м палках. "Уявіце сабе, толькі з аднаго паселішча Старыя Атагі ў гарнізоне служылі 16 чалавек!" — заявіў кіраўнік Чачні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі