Вы тут

Каця Цікота карміла сына грудзьмі ў жывым эфіры Еўрарадыё

Скрын з інтэрв'ю

Модная дызайнерка Каця Цікота завітала ў жывы эфір Еўрарадыё, каб распавесці пра краўдфандынгавую кампанію новай калекцыі TIKOTA INСLUSIVE, якая пачалася на ulej.by. Яна прыйшла разам з піяр-менеджарам праекта Сяргеем Андрыянавым і маленькім сынам Захарам. Падчас эфіру Захар пачаў капрызіць, і Каці давялося супакоіць яго, даўшы грудзі.

Захар супакоіўся і ціха дачакаўся канца эфіру. Еўрарадыё — гэта радыё, добразычлівае да дзяцей і матуль :)