Кабякоў заўважыў, што імпартная гародніна танней за беларускую

27 студзеня на пасяджэнні Саўміна прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў звярнуў увагу на кошты на беларускую плодаагароднінную прадукцыю. Як перадае БелаПАН, на пасяджэнні адзначалася, што рознічныя цэны на садавіну і гародніну ў 2014 годзе раслі высокімі тэмпамі. На пачатку гэтага года сітуацыя не змянілася.

Пэўную ролю адыгрывае сезонны фактар, аднак, па словах Кабякова, кошты павінны быць абгрунтаванымі. Ён звярнуў увагу на тое, што некаторая беларуская садавіна і гародніна каштуе даражэй за імпартаваную. Гэта вядзе да росту імпартнай прадукцыі на ўнутраным рынку.

Кіраўнік ураду даручыў Мінсельгасхарчу, аблвыканкамам і Мінгарвыканкаму павысіць канкурэнтаздольнасць айчыннай гародніны і садавіны на ўнутраным рынку па коштах.

Цытата дня: Няма памідораў — з’еш агурок

Фота — naviny.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі